Навіны

Навіны (70)

Навіны з жыцця нашай парафі ў Паўсюднага Касцёла

Подкатегории

малітвы за памерлых

малітвы за памерлых (0)

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ.
24 КАСТРЫЧНІКА 
а 12.00 ГАДЗІНЕ - СВЯТАЯ ІМША Ў ДУБРАВАХ І ПАСЛЯ АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК.
 
31 кастрычніка
а 10.00 ГАДЗІНЕ - СВЯТАЯ ІМША Ў в. КРАСНАЕ І ПАСЛЯ ПАМОЛІМСЯ 
НА КАТАЛІЦКІХ МОГІЛКАХ.
 
1 лістапада – а 13.00 ПАМОЛІМСЯ 
НА КАТАЛІЦКІХ МОГІЛКАХ у ВЫВЕРАХ І КАШЭЎНІКАХ.
 
7 ЛІСТАПАДА а 11.00 – СВ. ІМША І АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК У АЛЕХНОВІЧАХ.
 

Просмотр материалов ...

Святы Ян у цэнтры свайго апавядання размяшчае Марыю Магдаліну. Здаўна хрысціянская пабожнасць цікавілася гэтай жанчынай. Св. Анзэльм Кантэрберыйскі напісаў да яе малітву. Называе Марыю Магдаліну ў гэтай малітве благаславёнай сяброўкай Бога. Звяртаецца да яе словамі: “Ты, каторая любячы была абрана, і Ты, каторая любячы выбрала”. Згодна са старажытнай традыцыяй св. Анзэльм атаясамляе Марыю Мадаліну з грэшніцай з 7 раздзела Евангелля св. Лукі, а таксама з Марыяй з Віфаніі, сястры Марты (Лк 10, Ян 12). На яе прыкладзе разважае над таямніцай таго, што чалавеку, які шмат палюбіў, шмат будзе адпушчана, а таксама над тым, што менавіта грэшніцы было дадзена сустрэць першай Уваскрослага.

У св. Марка і св. Мацвея анёл кажа жанчынам, каб сказалі Вучням, што Езус “паўстаў з мёртвых і ідзе перад імі ў Галілею. Там Яго ўбачыце” (Мц 28, 7). Вучні павінны вярнуца дадому, у Галілею. Не сустракаюць Езуса ў святым горадзе Ерусаліме, толькі там дзе яны ёсць, у доме, дзе жывуць і працуюць, у сваёй штодзённасці. Галілея была краем, дзе жылі разам яўрэі і язычнікі. Таму Галілея з’яўляецца сімвалам змяшэнне народаў, а таксама сімвалам мешаніны і мітусні з якіх складваецца нашае жыццё. Нашае жыццё ёсць Галілеяй. Жывуць  у нас адначасова і яўрэі і язычнікі. Ёсць у нас блізкасць Бога і адначасова аддаленне ад Яго, вера і нявера, любоў і нянавісць, энэргія і здрантвенне, святло  і цемра. Мы таксама жывём з людзьмі, якія шукаюць Бога, таксама з людзьмі, якіх Бог не цікавіць, з людзьмі, якіх кахаем і людзьмі, якіх цяжка нам вытрымаць.

 

Все рассказы о воскресении из мёртвых Иисуса рассказывают нам о женщинах, которые пошли к гробу и встретили Воскресшего. Для Церкви мужчин было это, несомненно, вызовом. Их скептицизм  по отношению к женщинам выражается в замечании Луки: «Только слова эти казались им пустой болтовнёй и им не поверили». (Лк 24, 11). Мужчины желают всё увидеть и ко всему дотронуться и вместе с тем не замечают то, что невидимо. Женщины имеют предчувствие  рождения и смерти. Женщины были под крестом тогда, когда мужчины разбежались. Женщины являются свидетелями  нового рождения, новой жизни, которая встаёт из гроба.

Воскресенье, 05 Апрель 2015 17:37

Хрыстос Уваскрос!!!

Автор

Хрыстос Уваскрос!!! Віншую с Пасхай.
Жадаю Радасці і Супакою.
Хай Хрыстос Уваскрослы будзе вашай сапраўднай Радасцю!!!

 

 

 

 

Святар – удзельнік і слуга паяднання

Глыбокапаважаныя святары, дарагія вернікі!

1. Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам перажываць Вялікі чацвер, калі мы ўспамінаем устанаўленне двух сакрамэнтаў – святарства і Эўхарыстыі, якія непарыўна звязаны паміж сабой. Святарства выводзіцца з Эўхарыстыі і ўстаноўлена найперш для Эўхарыстыі. Святар таксама цэлебруе іншыя сакрамэнты, як бачныя знакі нябачнай Божай ласкі, якая патрэбна для збаўлення, сярод якіх сакрамэнт паяднання ці пакаяння займае асаблівае месца.

Среда, 01 Апрель 2015 15:24

Пастырскае пасланне на Пасху 2015г.

Автор

БЕЛАРУСЬ, БУДЗЬ КРАІНАЙ УВАСКРЭСННЯ!

ХрыстусУваскрос – сапраўдыУваскрос!

 

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, усе людзі добрай волі!

1.                Гэтым пасхальным воклічам сардэчна вітаю ўсіх вас і віншую з радасным і збаўчым, самым вялікім і найбольш важным хрысціянскім святам Уваскрасення Хрыста! Гэтае свята мы адзначаем з радасцю дзеля трох наступных прычын. Праўда ўваскрасення Хрыста з’яўляецца падмуркам хрысціянскай веры. Яна гарантыя нашага ўваскрашэння, дае надзеюі падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях.Яна таксама прыпамінае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці.

Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы,

умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Мы перажываем V Нядзелю Вялікага посту, якая папярэднічае ўрачыстасці Звеставання Пана. У нашых святынях гучаць велікапосныя спевы, мы ўдзельнічаем у набажэнствах, якія спрыяюць нашаму паглыбленню ў таямніцы, звязаныя з Мукай нашага Пана Езуса Хрыста. Крыжовы шлях, у якім мы ўдзельнічаем, схіляе нас да больш грунтоўнага рахунку сумлення. Кіруючыся да глыбіняў нашага сумлення, мы здзяйсняем рэфлексію над нашым асабістым жыццём. Многія з нас, рэалізуючы разнастайныя велікапосныя практыкі, чыняць гэта з надзеяй на тое, што яны дапамагаюць нам у змяненні нашага жыцця, якое пазначана грахом. Мы ўсведамляем, што менавіта смерць нашага Пана Езуса Хрыста стала пачаткам нашага вызвалення з пастак шатана, з таго, што знявольвае нас і ў выніку аддаляе ад крыніцы нашага збаўлення, якой ёсць Бог.

Да духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі

У Касцёле ў Беларусі стала добрым звычаем тое, што кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля «Сaritas», калі мы скіроўваем нашы думкі не толькі да таямніц, звязаных з мукай нашага Пана Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць нашай дапамогі. Зрэшты гэтыя дзве рэчаіснасці неаддзельныя. Бо церпячы Хрыстус, які спазнае пакору і адвяржэнне, найбольш аб’яўляецца ў чалавеку. З іншага боку вобраз патрабуючых схіляе нас да больш інтэнсіўнай дзейнасці на карысць убогіх і патрабуючых, а таксама з’яўляецца для нас, веруючых, матывацыяй, каб больш глыбока перажываць балесныя таямніцы жыцця і смерці Хрыста.

 

Вось гэтыя 25 спосабаў:

1.     Чытаць Святое Пісанне (магчыма, выбраць адно з Евангелляў).

2.     Чытаць духоўную літаратуру на працягу дзесяці хвілінаў.

3.     Правесці дадаткова дзесяць хвілінаў у цішыні.

4.     Маліцца Ружанец.

5.     Маліцца Крыжовы шлях.

 

Пастырскае Пасланне на Вялікі пост 2015

“Кайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15)

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1.      Гэтыя словы прамаўляў святар у папяльцовую сераду, калі пасыпаў нашы галовы попелам на распачацце Вялікага посту. Гэтыя словы – гэта не што іншае, як заўсёды актуальны заклік Езуса да навяртання, які паўтарыла Марыя ў Фаціме ў 1917 г., бо кожны чалавек грэшны і кожны падуздзеяны спакусам злога духа.

Евангелле першай нядзелі Вялікага посту распавядае нам аб выпрабаванні Хрыста на пустыні. Калі ж злы дух адважыўся спакушаць самога Сына Божага, то няма нічога дзіўнага ў тым, што ён спакушае і чалавека, і таму яму патрэбна навяртанне.

 

 «Умацуйце вашыя сэрцы» (Як 5, 8)

Дарагія браты і сёстры!

Вялікі пост з’яўляецца часам аднаўлення для Касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў. Найперш, аднак, ён з’яўляецца «часам спрыяльным» (пар. 2 Кар 6, 2). Бог не просіць нас ні аб чым, чаго б нам раней не даў: «Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Мы Яму неабыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоціцца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем. Ён цікавіцца кожным з нас; Яго любоў не дазваляе Яму быць абыякавым да таго, што з намі здараецца.

Понедельник, 19 Январь 2015 15:48

Ритуалы для жизни. А. Грюн. Организация дня.

Автор

 

Дни часто протекают нам сквозь пальцы. Плывут мимо нас, один за другим.  Бывает, спотыкаемся, впадая в новое утро, а вечером, усталые падаем в кровать. Не проживаем сознательно тайны каждого дня. Ритуалы изменяют это положение. Хотят нам напомнить, что каждый день мы окружены благословением Бога и проживаем день в присутствии Бога и с Его благословением. Ритуалы придают дням определённую структуру. Постоянно нам напоминают, что должны жить самостоятельно, а не пассивно поддаваться жизни. Заставляют бороться. Благодаря сознательному переживанию ритуала переживает конкретный день, опираясь о свой центр, и не руководствуемся внешними влечениями, которые нас могут захлестнуть и  грозят потопом. Многим людям сейчас кажется, что постоянно должны соответствовать и исполнять ожидания других людей: не только семья чего-то определённого ожидает, но также друзья, работодатель, организация, Церковь или политическая партия. Но кто постоянно исполняет ожидания других, тот в ближайшее время почувствует, что его используют и внутренне истлевшим. Ритуалы являются противовесом  внешнему давлению. Позволяют испытать: я сам организую мой день. Хочу придать этому сегодняшнему дню свой особенный формат.

Воскресенье, 11 Январь 2015 05:39

Пастырскае Пасланне на 2015г.

Автор

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

НАВЯРТАННЕ – ШЛЯХ ДА ЖЫЦЦЯ З БОГАМ

 

Дарагія браты і сёстры!

1.                2015 год – гэта другі год у праграме падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя аб’яўленняў Божай Маці ў Фаціме. Ён прысвечаны навяртанню і будзе праходзіць пад дэвізам: “Марыя – прытулак грэшнікаў”.

Ведаючы аб пагрозах, якія нясе атэістычны рэжым, Марыя ў далёкім 1917г. на другім канцы Еўропы ў Фаціме заклікала да малітвы і навяртання. Гэты заклік застаецца актуальным і сёння. Святы апостал Павел заклікае да пастаяннай малітвы (пар. 1 Тэс 5, 17). Езус сваю публічную дзейнасць распачынае ад закліку да навяртанняі веры ў Евангелле (пар. Мк 1, 15).

Вторник, 30 Декабрь 2014 17:17

Імяніны

Автор

 

Імяніны.
Носіш сваё імя не выпадкова. Бацькі свядома яго для цябе выбралі. Называлі цябе гэтым іменем. Тваё імя гэта як "мотто" для твайго жыцця, як праграмма для твайго жыцця.

Вторник, 30 Декабрь 2014 17:13

Начало дня. Ансельм Грюн.

Автор

 

Начало дня.Ансельм Грюн.

Утренние часы со своей свежестью дышат новью Бога. Поэтому также тебе предлагается следующий ритуал:

Открой окно и смакуй свежий воздух нового дня.

Поблагодари Бога за прошедшую ночь, за сны, за отдых. И попроси Его, чтобы освежил тебя Святым Духом и своей божией любовью.

 

Ритуалы нужны не только для того, чтобы организовать себе день или, интенсивнее, прожить год. Могут также помочь при разрешении внутренних проблем. Могут помочь в завершении терапевтических процессов. А также пригодятся, чтобы избавиться от старого бремени, чтобы была возможность примириться с собой и внутренне расти.

Последнее время именно терапия пар занималась ритуалами. Разработала ритуалы примирения и расставания и изучала спасительное воздействие ритуалов на совместную жизнь партнёров. Педагог Анке Бирнбаум считает, что ритуалы углубляют идентификацию в совместной жизни, как пары, так и единство союза. Согласно Бирнбаум ритуалы делают возможным оградиться партнёром хотя бы на некоторое время от внешнего мира и связанных с ним требований. Благодаря этому пары могут создать себе время и пространство, для того, чтобы быть вдвоём, а тем самым необходимые условия для спокойного общения и активности. В ритуалах выражаются эмоции – например в поцелуе перед сном.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Трыдыцыйна на Новы Год Каталіцкі Касцёл ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі адзначае Сусветны дзень міру. З нагоды гэтага Дня Папа звяртаецца да міжнароднай супольнасці са спецыяльным Пасланнем. У гэтым годзе яно прысвечана феномену рабства ў сучасным свеце і называецца: “Ужо не рабы, але браты” (пар. Флм 15-16).

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

 

КАЛЯДЫ – ЗАЎСЁДЫ АКТУАЛЬНЫ БОЖЫ ДАР

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, усе людзі добрай волi!

1.      Вось ізноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых значных і любімых святаў – Божае Нараджэнне. Як многа прыемных ўспамінаў і эмоцый выклікае ў нас гэтае свята. Мы ўспамінаем сваё дзяцінства, калі чакалі і не маглі дачакацца Калядаў; калі спяшаліся да касцёла, каб заспяваць радаснае “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі” і пакланіцца Немаўлятку Езусу, які знаходзіўся ў яслях; калі пад святочна ўпрыгожанай ёлкай знаходзілі падарункі і доўга іх разглядалі.

Четверг, 25 Декабрь 2014 19:07

Віншаванне на Божае Нараджэнне

Автор

Віншую, Вас, Браты і Сёстры з Раством Хрыстовым!

Жадаю сапраўднай радасці і аптымізму.

Не баяцца жыццёвых цяжкасцяў.

Дазвольце Праўдзіваму Святлу ўвайсці ў Вашае жыццё.

А таксама жадаю супакою і ў Вашым сэрцы і ў сям'і.

кс. Павел.

Суббота, 20 Декабрь 2014 19:39

Бацькі і дзеці

Автор

 Браты і сёстры.

 

Святы Божага нараджэння, новы год – святы сямейныя, калі сем'я збіраецца разам за адным сталом.І сёння, хацелася б паразважаць таксама пра сям'ю, а дакладней пра ўзаемаадносіны дарослых дзяцей і старых бацькоў.

Адносіны бацькоў і дзяцей не заўсёды становяцца лепшымі, калі і бацькам і дзецям прыбывае гадоў. Адны дзеці ўжо стварылі свае сем'і і самі знаходзяцца на палове сваёй жыцццёвай дарогі. Больш клапоцяцца пра свае сем'і і кантакты з бацькамі становяцца больш рэдкімі. Бацькі чакаюць моманту, калі дзеці прывязуць ім унукаў, каб маглі імі заняцца, але нажаль адбываецца гэта вельмі рэдка.

Страница 3 из 3