Ёсць як вобраз, праз які дойдзеш да свайго першапачатковага вобраза, вобраза, які Бог учыніў сабе для тваёй асобы. Калі святкуеш імяніны паспрабуй даведацца штосці новага пра твайго апекуна. Загляні у кнігі пра святых, правер этымалогію гэтага імя і што яно значыць. А потым пачытай легенды, або якія-небудзь кнігі гэтага святога, імя, якога носіш. Натуральна не ідзе мова пратое каб капіраваць свайго святога, але ў адлюстраванні яго жыцця можаш паглядзець на сваё ўласнае жыццё. А тады адкрыеш таямніцу сваёй асобы.
Адным з рытуалаў, якія можна выкарастаць у гэты дзень: сказаць самому сабе паволі і громка: "Я Сяргей. Я Марыя. Я Уладзіслаў". А разам з тым усвядоміць сабе: Я не толькі так называюся, я з'яўляюся гэтым імем.
Адчуй, што выклікае ў табе гучанне твайго Імя.
А потым ваабразі сабе, што Бог кліча цябе гэтым іменем.
Хай словы Бога астануцца ў вашых сэрцах: "Ня бойся, бо Я адкупіў цябе, назваў цябе імем тваім; ты - Мой. Ці будзеш пераходзіць праз воды, Я з табою, - альбо цераз рэкі, яны цябе не патопяць; а ці пойдзеш цераз агонь, не апячэшся, і полымя цябе не апаліць." (Іс 43, 1-2).
Калі віншуеш іншага чалавека з імянінамі, займіся на пачатку яго іменем, значэннем гэтага імя, легендамі і гісторыяй святога, які носіць гэтае імя. А потым паглядзі на гэтага чалавека ў святле яго імені, у святле таго святога. Потым паглядзі на яго. Што ты бачыш у гэтым чалавеку? На прыклад любоў і свабоду святой Альжбеты (Елізаветы), справядлівасць святога Юзафа – і жадай яму, каб больш узрастаў у сваёй асабовасці, развіваючы і унікаючы ў тое багацтва, якое ўклаў ў Цябе Бог.
Паводле А. Грюна.