
Навіны (70)
Навіны з жыцця нашай парафі ў Паўсюднага Касцёла
Подкатегории

малітвы за памерлых (0)
ВЯЛІКАПОСТНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ
Ў НАШАЙ ПАРАФІІ
31 САКАВІКА ПЯТНІЦА
СВЯТАЯ ІМША А 18.00
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ А 17.30
СПОВЕДЗЬ З 17.00
1 КРАСАВІКА СУБОТА
(ДЗЕНЬ СПОВЕДЗІ)
СВЯТАЯ ІМША А 10.00 І 16.00
13.00 - РАЁЎКА
СПОВЕДЗЬ З 9.00 І 15.00
2 КРАСАВІКА НЯДЗЕЛЯ
СВЯТАЯ ІМША:
А 9.00 – ДУБРАВЫ
10.30 – КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
А 11.00 – КРАСНАЕ
А 16.00 - КРАСНАЕ
Шаноўныя парафіяне і госці нашай парафіі запрашаю на Святую Імшу ў Святы Божага Нараджэння:
24 снежня а 19.00 ў Дубравах і а 22.00 у Красным.
25 снежня а 11.00 ў Красным і а 13.00 у Раёўцы.
Будзем маліцца за памерлых:
Дубравы – 22 кастрычніка а 12.00
Раёўка – 29 кастрычніка а 12.00
Краснае – 30 кастрычніка а 11.00
Крыніца, Выверы – 6 лістапада а 13.00
Алехновічы – 5 лістапада а 12.00
БРАТЫ І СЁСТРЫ!!! САРДЭЧНА ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ 15 ЖНІЎНЯ Ў ПАНЯДЗЕЛАК.
СВЯТАЯ ІМША БУДЗЕ А :
9.00
12.00 ГАЛОЎНАЯ ІМША З ЭЎХАРЫСТЫЧНАЙ ПРАЦЭСІЯЙ.
18.00
У ГОНАР БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ БУДЗЕМ АСВЯЧАЦЬ У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ЗЁЛКІ І КВЕТКІ,
А ТАКСАМА САДАВІНУ І ГАРОДНІНУ - ПЛЁН УРАДЖАЮ ГЭТАГА ГОДА, ПРАСЛАЎЛЯЮЧЫ ЎСЕМАГУТНАГА І МІЛАСЭРНАГА БОГА ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА МАРЫІ!!!
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ 2016
24. Чц. – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР.
19.00 – КРАСНАЕ – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ.
25. Пт. – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА
18.15 - КРЫЖОВЫ ШЛЯХ.
19.00 –КРАСНАЕ –ЛІТУРГІЯ МУКІ ПАНА.
26. Сб. –ВЯЛІКАЯ СУБОТА
17.00 - ДУБРАВЫ
20.00 – КРАСНАЕ – ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЯ – ЗА ПАРАФІЯН.
(АСВЯЧЭННЕ ВЕЛІКОДНАЙ ЕЖЫ)
27. Ндз –ВЯЛІКОДНАЯНЯДЗЕЛЯ, УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА.
6.00 – КРАСНАЕ – РЭЗУРЭКЦЫЯ
9.00 - РАЁЎКА
11.00 – КРАСНАЕ
Сардэчна запрашаю прыняць удзел!
Вялікапостныя Рэкалекцыі
ў нашай парафіі адбудуцца
11 - 13 сакавіка 2016 года.
_______________________
пятніца - (17.30 - крыжовы шлях)18.00
субота - 10.00 і 16.00
нядзеля - 9.00 - Дубравы,
10.30 - Крыжовы шлях
11.00 Краснае
16.00 Краснае
Пастырскае пасланне ККББ на ІІІНядзелю Вялікага Посту Нядзеля Карытас
Автор Super User“Шчаслівыя міласэрныя,
Бо яны міласэрнасць спазнаюць. (Мц 5,7)”
Дарагія Браты і Сёстры,
Працягваючы руку аслабленаму чалавеку, усвядамляеш важнасць пачуцця сапраўднай любові ў сваім сэрцы. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца с табой у жыцці і таму нельга атрымаць гарантыю, што ніколі не апынешся ў сітуацыі жабрака. Прычынай гэтага могуць стаць розныя абставіны: страта працы, жылля, здароўя… Разам з тым наступствы нашых учынкаў дзейнічаюць падобна бумерангу. Так злом вяртаецца да нас здзейснены і не выпраўлены намі грэх. І вялікім дарам ласкі і ўзнагароды знаходзіць нас учыненае велікадушным сэрцам дабро.
Вялiкi пост –час дасведчання ласкi Божай мiласэрнасцi i навяртання Пастырскае пасланне на Вялiкi пост 2016 г.
Автор Super User
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!
1. Некалькiдзён таму ў Папяльцовую сераду мы распачалiВялiкiпост. На гэты раз ён мае асаблiвае значэнне, бо мы яго перажываем у Юбiлёйным Годзе Божай Мiласэрнасцi. Гэта час ласкi, падчас якога мы паклiканыя асаблiвым чынам спазнаць бязмежнасць Божай мiласэрнасцiна нашым шляху вяртання да Бога.
Шаноўныя браты і сёстры! Шаноўныя парафіяне!
Сардэчна запрашаю на Святую Імшу 24 снежня а 22.00 гадзіне( у Дубравах будзе а 19.00 гадзіне).
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ
Ў НАШАЙ ПАРАФІІ
11СНЕЖНЯ ПЯТНІЦА
СВЯТАЯ ІМША А 18.00
СПОВЕДЗЬ З 17.00
12 СНЕЖНЯ СУБОТА
(ДЗЕНЬ СПОВЕДЗІ)
СВЯТАЯ ІМША А 10.00 І 16.00
СПОВЕДЗЬ З 9.00 І 15.00
13 СНЕЖНЯ НЯДЗЕЛЯ
СВЯТАЯ ІМША:
а 9.00 – ДУБРАВЫ
а 11.00 – КРАСНАЕ
а 16.00 - КРАСНАЕ
Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча
на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi
Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1)
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!
1. У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам НадзвычайныЮбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.
Тэалагiчнае абгрунтаванне Юбiлейнага Году знаходзiцца ў Святым Пiсаннi. Яшчэ ў часы Старога Запавету габрэi кожныя 50 гадоў адзначалi Юбiлейныя гады (пар. Лев 25, 8-17), падчас якіх людзям дароўвалiся даўгi, зняволеныя атрымлiвалi свабоду i г.д.
Пастырскае пасланне на Адвэнт 2015г.
Дарагія браты і сёстры!
1. Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам распачаць новы літургічны год, які з волі Святога Айца Францішка ў Касцёле мы будзем адзначаць як Год міласэрнасці. Ён распачнецца 8 снежня 2015г. ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 50-ую гадавіну завяршэння Другога Ватыканскага Сабору. Паводле пастырскай праграмы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў межах падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Марыі, наступны год прысвячаецца надзеі. Маючы на ўвазе Год міласэрнасці і Год надзеі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выбрала наступны дэвіз на гэты час: “Надзея ў Божай міласэрнасці”.
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ.
24 КАСТРЫЧНІКА А 11.00 ГАДЗІНЕ - СВЯТАЯ ІМША Ў ДУБРАВАХ І ПАСЛЯ АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК.
31 КАСТРЫЧНІКА А 10.00 ГАДЗІНЕ- СВЯТАЯ ІМША Ў В. КРАСНАЕ І ПАСЛЯ ПАМОЛІМСЯ
НА КАТАЛІЦКІХ МОГІЛКАХ.
7 ЛІСТАПАДА А 11.00 - АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК У АЛЕХНОВІЧАХ.
Распараджэнне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкіх Бiскупаў у Беларусi
Автор Super User
Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. Устанаўленне гэтага дня, з’яўляецца вынікам выдання, прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі “Laudatosì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.
Пастырскае пасланне на распачацце
катэхетычнага году 2015/2016
Глыбокапаважаныя браты і сёстры, катэхеты і вучні!
1. Праз два дні распачынаеццановы навучальны год. Вучні пойдуць у школу, каб пазнаваць веды і выхоўвацца да дарослага жыцця. Аднак чалавек, як Божае стварэнне, складаецца не толькі з цела, але і душы а таму павінен клапаціцца не толькі аб сваім фізычным і інтэлектуальным развіцці, але і духоўным. Святы Ян Павел II кажа, што навука і рэлігія – гэта два крылы, на якіх чалавек уздымаецца да пазнання праўды (пар. FR, Уступ).
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ У КРАСНАЕ.
УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
СВЯТАЯ ІМША БУДЗЕ
А 9.00 І 11.00 ГАДЗІНЕ.
ДЗЯКУЮЧЫ І ПРАСЛАЎЛЯЮЧЫ БОГА ПРОЙДЗЕМ
ВА ЭЎХАРЫСТЫЧНАЙ ПРАЦЭСІІ.
АДБУДЗЕЦЦА БЛАГАСЛАЎЛЕННЯ КВЕТАК І ЗЁЛАК,
А ТАКСАМА САДАВІНЫ І ГАРОДНІНЫ - ПЕРШЫХ ПЛЁНАЎ ЗЯМЛІ.
Назва Пяцідзесятніца паходзіць ад pentecoste – пяцьдзесят. Гэта пяідзесяты дзень пасля Уваскрашэння. Гэтае свята з’яўляецца дапаўненнем Уваскрашэння. Абодвы святы маюць свой пачатак у святах, якія адносяцца да жыцця прыроды. Вялікдзень – свята вясны, Пяцідзесятніца з’яўляецца пачаткам збораў пшаніцы. Гэтыя два святы яўрэі разглядалі ў святле гісторыі збаўлення. Вялікдзень (Свята Пасхі) – успамін выхаду з Егіпта, Пяцідзесятніца – успамін атрымання на гары Сінай Божых Запаведзей. Гэтыя два святы з’яўляюцца святамі асягнення паўнаты чалавечнасці. У дзень Пяцідзесятніцы адзначаем момант станаўлення ў паўнаце чалавекам. Каб зразумець, што свята мае супольнага з працэсам асягнення паўнаты чалавечнасці, добра будзе прыглядзецца ягопачаткам (караням).
Суббота Седьмой Пасхальной недели. Чудо Сошествия Святого Духа в общине. (Дн. Ап. 4, 23 - 31).
Автор Super User
В деяниях Апостолов св. Лука описывает несколько событий, в которых повторяется чудо Сошествия Святого духа. Сошествие Святого Духа не является событием неповторимым, но может произойти снова, когда община собирается вокруг Иисуса Христа и молится вместе с Воскресшим Господом к Отцу. Такую сцену находим в 4 разделе Деяний Апостолов (4, 23 - 31). После своего освобождения Пётр и Иоанн прошли между первосвященниками и вернулись к своим и всё рассказали. Реакцией общины было то, что единодушно молились Богу. Прославляли великие дела Бога, которые открылись в Иисусе Христе, заканчивая молитву просьбой: «И ныне, Господи, воззри на угрозы их и дай рабам Твоим со всею смелостью говорить слово Твое, тогда как Ты простираешь руку Твою на исцеления и на соделание знамений и чудес именем Святого Сына Твоего Иисуса» (4, 29 - 30). Среди гонений община молилась прежде всего о parresia, о свободу говорить то, что предлагает Святой ДУХ. Верить в Святого Духа означает отважно проповедовать слова, походящие от Бога. Знаком Святого Духа является то, что совершаются исцеления, знаки и чудеса.
Калі Езус узышоў на неба, занёс да Айца сваю чалавечую натуру. Разам з ёй узяў таксама і нас, нашу вітальнасць і сэксуальнасць, нашы страхі, нашу тугу, нашы патрэбы і схільнасці, нашы сілы і слабасці. Літургія гэтую таямніцу выражае у вершы псальма, які спяваецца падчас Урачыстасці Унебаўшэсця як верш паміж спевам Аллелюя: “Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога”. (ascendescaptivamduxitcaptivitatem) (Пс 68, 19). Цяжка перакласці гэты верш. Св. Геранім інтэрпрэтаваў гэта так, што Хрыстос узыходзячы на неба ўзяў з сабой зняволеных. А можа словы св. Гераніма трэба тлумачыць наступным чынам, што хрыстос няволю ўзяў у няволю, гэта значыць, што нарэшце знішчыў нашу няволю? У кожным разе літургія разумее гэтыя таямнічыя словы як апісанне Унебаўшэсця Езуса Хрыста.
Шостая Пасхальная нядзеля. Развітанне і пацяшэнне. (Ян 14, 18 - 20)
Автор Super UserУ шостым велікодным тыдні святкуем Унебашэсце Езуса Хрыста. Усе евангелічныя фрагменты гэтага тыдня ўзяты з развітальнай мовы Езуса. Езус суцяшае сваіх вучняў кажучы, што калі пойдзе на смерць, ці таксама – як гэта разумее літургія – калі ўзыдзе на неба, не аставіць іх саміх. “Не астаўлю вас сіротамі: Прыду да вас”. (Ян 14, 18). Хоць Езус і адыходзіць цяпер да айца, не аставіць нас саміх. Не ёсць з намі так як быў з вучнямі, калі Яго можна было бачыць, дакрануцца, пачуць. Прысутнічае сярод нас, але іншым чынам. Патрэбны вочы веры, каб распазнаць Яго прысутнасць. “Яшчэ трошкі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне; а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыцьмеце. У той дзень спазнаеце вы, што Я ў Айцы Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас”. (Ян 14, 19 - 20). Свет з’яўляецца сляпым, каб убачыць Уваскрослага. Веруючы, аднак, бачыць Езуса. Пазнае Яго па тым, што жыве. Гэта для мяне важны крытэрый дасвядчэння Бога. Там, дзе жыву і дзе жыццё расквітае ўва мне бачу Уваскрослага і дасвядчаю Бога. У нашым жыцці, якое паднімаецца з акастнесласці, якое разквітае на пустыні, пазнаём Уваскрослага.