Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
О Марыя, якая са святым смуткам прагнула паяднацца з Тваім Сынам, – малiся за нас.
О Марыя, пры благаслаўлёнай смерці якой прысутнічалі святыя анёлы,
О Марыя, якую ў момант смерці наведаў умілаваны Сын Твой,
О Марыя, якая найчысцейшую душу сваю аддала ў рукі свайго Створцы,
О Марыя, дзявочае цела якой заўсёды было святыняю Божаю,
О Марыя, святое цела якой было пахавана пад радасны спеў Анёлаў,
О Марыя, святое цела якой не было аддана на знішчэнне,
О Марыя, узятая з душою і целам у неба,
– маліся за нас.
Ад празмернай прывязанасці да стварэння,
– выбаў нас праз Тваё заступніцтва.
Ад празмернага смутку па страце нашых сяброў,
Ад усялякіх хваробаў і пакутаў душы і цела,
Ад смерці ў граху,
Праз благаслаўлёную смерць Тваю,
Праз радаснае ўваскрашэнне Тваё,
Праз хвалебнае Тваё прыйсце ў неба,
Праз укаранаванне Тваё,
Праз невымоўныя радасці Твае і хвалу,
– выбаў нас праз Тваё заступніцтва.
Мы грэшныя, – просім Цябе, выслухай нас.
Каб нас ва ўсіх нашых засмучэннях суцяшаць і падтрымліваць мела ласку,
Каб нас ад подступаў злых духаў ахоўваць мела ласку,
Каб нам добрую смерць выпрасіць мела ласку,
Каб нам у хвіліну смерці прабачэнне ўсіх грахоў нашых выпрасіць мела ласку, – просім Цябе, выслухай нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, –
даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Молімся.
Божа, Ты глянуў на пакору Найсвяцейшай Панны Марыі і ўзвялічыў Яе да годнасці Маці Твайго Адзінага Сына, а ў сённяшні дзень увянчаў Яе найвышэйшаю хвалою. Учыні, каб мы, збаўленыя праз смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, праз Яго просьбы маглі ўвайсці ў хвалу вечную. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.