Super User

Super User

рэдакцыя сайта 

“Шчаслівыя міласэрныя,

Бо яны міласэрнасць спазнаюць. (Мц 5,7)”

 

Дарагія Браты і Сёстры,

Працягваючы руку аслабленаму чалавеку, усвядамляеш важнасць пачуцця сапраўднай любові ў сваім сэрцы. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца с табой у жыцці і таму нельга атрымаць гарантыю, што ніколі не апынешся ў сітуацыі жабрака. Прычынай гэтага могуць стаць розныя абставіны: страта працы, жылля, здароўя… Разам з тым наступствы нашых учынкаў дзейнічаюць падобна бумерангу. Так злом вяртаецца да нас здзейснены і не выпраўлены намі грэх. І вялікім дарам ласкі і ўзнагароды знаходзіць нас учыненае велікадушным сэрцам дабро.

 
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!

 

1.      Некалькiдзён таму ў Папяльцовую сераду мы распачалiВялiкiпост. На гэты раз ён мае асаблiвае значэнне, бо мы яго перажываем у Юбiлёйным Годзе Божай Мiласэрнасцi. Гэта час ласкi, падчас якога мы паклiканыя асаблiвым чынам спазнаць бязмежнасць Божай мiласэрнасцiна нашым шляху вяртання да Бога.

Пятница, 18 Декабрь 2015 17:49

Хвала Хрысту!

 Шаноўныя браты і сёстры! Шаноўныя парафіяне!

 Сардэчна запрашаю на Святую Імшу 24 снежня а 22.00 гадзіне( у Дубравах будзе а 19.00 гадзіне).

АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

Ў НАШАЙ ПАРАФІІ

 

 

11СНЕЖНЯ ПЯТНІЦА

СВЯТАЯ ІМША А 18.00

СПОВЕДЗЬ З 17.00

 

12 СНЕЖНЯ СУБОТА

(ДЗЕНЬ СПОВЕДЗІ)

СВЯТАЯ ІМША А 10.00 І 16.00

СПОВЕДЗЬ З 9.00 І 15.00

 

 

13 СНЕЖНЯ НЯДЗЕЛЯ

       СВЯТАЯ ІМША:

          а 9.00 – ДУБРАВЫ

          а 11.00 – КРАСНАЕ

         а 16.00 - КРАСНАЕ

Вторник, 08 Декабрь 2015 12:24

ДАВЕРЫЦЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча

на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi

Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1)

 

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!

1.​ У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам НадзвычайныЮбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.

Тэалагiчнае абгрунтаванне Юбiлейнага Году знаходзiцца ў Святым Пiсаннi. Яшчэ ў часы Старога Запавету габрэi кожныя 50 гадоў адзначалi Юбiлейныя гады (пар. Лев 25, 8-17), падчас якіх людзям дароўвалiся даўгi, зняволеныя атрымлiвалi свабоду i г.д.

Пастырскае пасланне на Адвэнт 2015г.

 

Дарагія браты і сёстры!

 

1. Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам распачаць новы літургічны год, які з волі Святога Айца Францішка ў Касцёле мы будзем адзначаць як Год міласэрнасці. Ён распачнецца 8 снежня 2015г. ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 50-ую гадавіну завяршэння Другога Ватыканскага Сабору. Паводле пастырскай праграмы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў межах падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Марыі, наступны год прысвячаецца надзеі. Маючы на ўвазе Год міласэрнасці і Год надзеі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выбрала наступны дэвіз на гэты час: “Надзея ў Божай міласэрнасці”.

Вторник, 13 Октябрь 2015 16:36

Молімся за нашых блізкіх памерлых

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ.

 

24 КАСТРЫЧНІКА А 11.00 ГАДЗІНЕ - СВЯТАЯ ІМША Ў ДУБРАВАХ І ПАСЛЯ АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК.

31 КАСТРЫЧНІКА А 10.00 ГАДЗІНЕ- СВЯТАЯ ІМША Ў В. КРАСНАЕ І ПАСЛЯ ПАМОЛІМСЯ

НА КАТАЛІЦКІХ МОГІЛКАХ.

7 ЛІСТАПАДА А 11.00 - АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК У АЛЕХНОВІЧАХ.

 

Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. Устанаўленне гэтага дня, з’яўляецца вынікам выдання, прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі “Laudatosì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.

Пастырскае пасланне на распачацце

катэхетычнага году 2015/2016

 

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, катэхеты і вучні!

1.      Праз два дні распачынаеццановы навучальны год. Вучні пойдуць у школу, каб пазнаваць веды і выхоўвацца да дарослага жыцця. Аднак чалавек, як Божае стварэнне, складаецца не толькі з цела, але і душы а таму павінен клапаціцца не толькі аб сваім фізычным і інтэлектуальным развіцці, але і духоўным. Святы Ян Павел II кажа, што навука і рэлігія – гэта два крылы, на якіх чалавек уздымаецца да пазнання праўды (пар. FR, Уступ).

Воскресенье, 09 Август 2015 17:55

ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ У КРАСНАЕ.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ У КРАСНАЕ.

УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

СВЯТАЯ ІМША БУДЗЕ

А 9.00 І 11.00 ГАДЗІНЕ.

ДЗЯКУЮЧЫ І ПРАСЛАЎЛЯЮЧЫ БОГА ПРОЙДЗЕМ

ВА ЭЎХАРЫСТЫЧНАЙ ПРАЦЭСІІ.

АДБУДЗЕЦЦА БЛАГАСЛАЎЛЕННЯ КВЕТАК І ЗЁЛАК,

А ТАКСАМА САДАВІНЫ І ГАРОДНІНЫ - ПЕРШЫХ ПЛЁНАЎ ЗЯМЛІ.